На ўнутраным кольцы мінскай кальцавой у раёне 19-га кіламетра, насупраць рыбакомплексу, аўтамабіль Renault па датычнай закрануў фуру Scania. У аўтацягнік, які рэзка спыніўся, урэзаўся грузавы мікрааўтобус Mercedes-Benz. Успыхнуў пажар.

Гэта папярэдняя версія супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, здарэнне адбылося каля 16.20.

Мікрааўтобус Mercedes 1991 года выпуску выгараў цалкам -- ён перавозіў вагонку.

У выніку здарэння пацярпелых няма, рух па МКАД быў ускладнены, затор дасягаў некалькіх кіламетраў -- на месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?