У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах афіцыйна забаранілі сэрвіс Skype, які дазваляе карыстальнікам здзяйсняць бясплатныя аўдыё-і відэазванкі ў інтэрнэце. Пра гэта паведамляе Al Arabiya са спасылкай на рэгулятар тэлекамунікацый.

Паводле звестак тэлеканала, ніводзін з правайдараў у краіне не падаў заяўку аб тым, каб зняць забарону.

«Skype заблакаваны, і так будзе працягвацца, пакуль правайдары не атрымаюць ліцэнзію ад рэгулятара», — цытуе Al Arabiya мясцовую газету.

Між тым, як адзначае тэлеканал, у 2010 годзе ўлады ААЭ абвясцілі, што аператары могуць падаваць свае паслугі без усялякіх запытаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0