Парыжскі Луўр -- адзін з самых наведваных музеяў свету -- зачыніўся на дзень з-за акцыі пратэсту супраць злодзеяў-кішэннікаў. Работнікі Луўра выйшлі на мітынг са скаргай на растучы лік злодзеяў.

Кіраўніцтва музея заявіла, што ўжо папрасіла французскія ўлады павялічыць колькасць паліцэйскіх для дзяжурства ў Луўры.

Паводле даследаванняў, за год Луўр наведваюць больш за 8 мільёнаў чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?