Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Чэхіі адбудуцца 12 красавіка ў Празе, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, чэшскую - першы намеснік кіраўніка МЗС Іржы Шнайдэр.
Падчас кансультацый бакі абмяркуюць шырокае кола пытанняў узаемадзеяння дзвюх краін, уключаючы палітычны дыялог, развіццё гандлёва-эканамічных сувязяў, прававыя пытанні.
0
0
0
0
0
0