Энрыке Капрылес падхапіў папулісцкі стыль Чавэса. Ён носіць не пінжакі, а футболкі папулярных клубаў... Фота «Эль Насьяналь».
...актыўна жэстыкулюе... Фота «Эль Дыярыа».
...Сабраў на мітынг у Каракасе сотні тысяч прыхільнікаў... Фота «Гардыян».
...Сарваў голас. Фота Асашыэйтэд прэс.
...Кампанія праходзіць мірна, ніхто не арыштоўвае апазіцыянераў. Фота «Дэйлі тэлеграф».
Сацыялагічнае даследаванне, праведзенае расійскай сацыялагічнай службай ВЦІОМ, фондам «Vox populi» і кампаніяй «PalitrumLab», пацвердзіла звесткі венесуэльскіх сацыёлагаў. Рэйтынг пераемніка Чавэса Нікаласа Мадура падае. Папулярнасць адзінага кандыдата ад апазіцыі Энрыке Капрылеса ўвесь час расце.
Капрылес сарваў голас ад выступаў. Мадура дагаварыўся да таго, што стаў расказваць, нібы яму было яўленне Чавэса ў выглядзе птушкі.
Калі месяц таму разрыў папулярнасці між Мадура і Капрылесам складаў каля 15%, то на сёння ён скараціўся да 2%.
Расійскія сацыёлагі прызнаюць, што перамога можа залежаць ад падзей апошніх дзён і ў кожным разе кандыдатаў будуць раздзяляць лічаныя працэнты.
У выпадку перамогі Капрылеса можна чакаць згортвання
Выбары ў Венесуэле адбудуцца 14 красавіка, у нядзелю. Сістэма галасавання ў Венесуэле электронная.