Касымі расколінамі ад 12-га да першага паверха пайшла паўночная нясучая сцяна дома па Набярэжнай Францыска Скарыны, 32. Расколіны з’явіліся між вокнаў знутры кватэр і звонку. Жыхарка дома Ірына Леванюк тлумачыць: «У нас ніколі звонку нашага дома не было касых расколін. Дом абліцаваны пліткай, і яна патрэскалася ад першага паверха да апошняга. Гэта сведчанне таго, што адна калона дэфармавалася. Мабыць, пагрузілася ў зямлю. Унутры, у кватэрах, жыхары бачаць расколіны паміж плітамі і за батарэямі ацяплення».

Пліты перакрыцця месцамі раскалоліся нават разам з наклеенай аздобай і сумежнай сцяной. У кватэры № 9 вільготная і чорная ад цвілі сцяна. Унутры яе трэснула і псуе ваду труба.

Дом, збудаваны на пачатку 1980-х, сваім заходнім крылом абапіраецца на тры масіўныя бетонныя калоны. Такіх 12-павярховікаў на набярэжнай тры. Яны збудаваныя па чэшскім праекце. Першы з іх паўстаў яшчэ ў 1975 годзе. Разам яны ўтвараюць ансамбль на ўездзе ў цэнтр Брэста з боку Варшавы. Стаяць яны на грунтах даліны Мухаўца.

Дом, які даў расколіну, у 2005 годзе яго ўжо прызнавалі аварыйным і ўмацоўвалі падмурак. Цікава, што ў аналагічным суседнім доме раней жыў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?