Настрой такі, што ўсё няміла,
І шэры горад, як магіла,
Дзе мы, як прывіды, жывём.
І жоўты снег, і белы вецер,
І сонны, як хвароба, вечар
Душу апальваюць агнём.
Агонь жа не стушыць вадою,
Ён быццам крыж па-над царквою,
Якая ў памяці стаіць.
І я іду дамоў з работы,
І ўслед смяюцца ідыёты,
І сіл няма, каб іх любіць.