«Жыць для Беларусі» — дабрачынны канцэрт да гадавіны сьмерці Арыны Вележ (Вячоркі) — адбудзецца 24 красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады ў Менску.  

24 красавіка а 19-ай гадзіне ў Моладзевым тэатры эстрады (ст. м. Інстытут культуры) пройдзе канцэрт «Жыць для Беларусі», на якім выступяць удзельнікі праекту «Легенды Вялікага Княства», выканаўцы аўтарскай і фольк-песьні, вядомыя рок-музыкі: гурт GUDA, Тодар і WZ-orkiestra, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Паліна Рэспубліка, Зьміцер Бартосік, Зьміцер Сасноўскі, Тацяна Беланогая, Алесь Чумакоў, Andre Karp, а таксама «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» ды іншыя.

Як паведаміў адзін з арганізатараў канцэрту Віталь Супрановіч, канцэрт мае дабрачынны характар:

«Усе ўдзельнікі выступяць задарма, а грошы з квіткоў пойдуць на арэнду залі. Мы сабралі на адной сцэне самых розных выканаўцаў, аб’яднаных тым, што яны ствараюць беларускую культуру. Адно аддзяленьне канцэрту — бардаўская і рок-песьня, другое — гістарычная і сярэднявечная музыка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?