Кастрычніцкім РУУС Мінска адшукваецца Ірына Мікалаеўна Сцяпанава, 1967 года нараджэння. 7 красавіка каля 19 гадзін яна забрала свайго 10-гадовага сына Міхаіла Сцяпанава з сацыяльна-педагагічнага цэнтра па вуліцы Чарнігаўскай і павезла ў невядомым кірунку.

Ірына Сцяпанава пражывае па вуліцы Каржанеўскага ў Мінску. Яе прыкметы: на выгляд 45 гадоў, рост 158 см, сярэдняга целаскладу, валасы светла-русыя да плячэй, вочы блакітныя.
Была апранута ў кароткую куртку блакітнага колеру, чаравікі замшавыя бэжавага колеру на шнурках, на галаве вязаная шапачка лімоннага колеру. Пры сабе мела вялікі турыстычны заплечнік.
Прыкметы дзіцяці: на выгляд 10 гадоў, рост каля 130 см, хударлявага целаскладу,
вочы светла-блакітныя, стрыжка кароткая. Быў апрануты ў вязаную шапачку сіне-шэрага колеру з налепкай у выглядзе чалавечка, куртку на маланцы з капюшонам цёмна-шэрага колеру з сінімі палосамі ніжэй сцягна, штаны шэрага колеру, боты гумовыя з шэрымі ўстаўкамі на ліпучках.

Калі вам што-небудзь вядома пра іх месцазнаходжанне, просьба паведаміць у міліцыю па тэлефонах: 239-40-98, 226-20-93 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?