У Горках каля амфітэатра, які адмыслова пабудавалі да леташніх «Дажынак», правалілася плітка.

Такк выглядалі новыя дарожкі ў Горках адразу пасля фестываля.

Такк выглядалі новыя дарожкі ў Горках адразу пасля фестываля.

У Горках каля амфітэатра, які адмыслова на беразе Ніжняга возера пабудавалі да леташніх «Дажынак», правалілася плітка, паведамляе мясцовы сайт horki.info. Яма атрымалася даволі глыбокая. Абвал адбыўся без ахвяраў.

Пра тое, што гэта можа здарыцца, папярэджвала Вольга Савельева, інжынер-гідратэхнік. Яна нават напісала ліст у Адміністрацыю прэзідэнта. Дзеля пабудовы амфітэатра ў гэтым месцы былі высечаны сотні дрэваў, супраць чаго выступалі гараджане, а таксама давялося знесці ўлюбёны куток, які ў Горках мясцовыя называлі «Каменная кветка».

Правалы і абвалы пачаліся ў Горках пасля «Дажынак» амаль адразу. Новенькая тратуарная плітка, укладзеная адмыслова да свята ўраджаю, у розных месцах гораду прасела.

Камунальныя службы аператыўна латалі гэтыя дзіркі. Пакуль не здарылася ўвогуле нечуванае. Маладая пара, якая вярталася дахаты з аўтавакзала, раптам апынулася пад зямлёй. Жанчыне спатрэбілася дапамога медыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?