Сяргей Вазьняк: «Сход прайшоў цалкам у адпаведнасьці з усімі нормамі закону. Цягам месяца будуць пададзеныя дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю».

Гэта будзе трэцяй зь лістапада 2010 году спробай «Гавары праўду» атрымаць рэгістрацыю. Раней мін’юст адмаўляў у рэгістрацыі аб’яднаньня на той падставе, што заснавальнікі не падалі дадатковыя запытаныя матэрыялы. Між тым гэтыя матэрыялы знаходзіліся ў офісе кампаніі «Гавары праўду!», які быў апячатаны пасьля падзей 19 сьнежня 2010 году.

Другая спроба «Гавары праўду» зарэгістравацца была зроблена пасьля ўстаноўчага сходу, які прайшоў у чэрвені 2011 году. Гэтым разам мін’юст адмовіў на той падставе, што не былі пададзеныя дакумэнты, якія б пацьвердзілі права на памяшканьне зь юрыдычным адрасам.

Кіраўніком грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» зноў абраны былы кандыдат на прэзыдэнта, знаны беларускі паэт Уладзімер Някляеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?