Пра гэта было абвешчана 13 красавіка ў Скоп'е падчас спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі.

Таксама стала вядома, што гэты турнір, які аб'ядноўвае каманды Босніі, Харватыі, Чарнагорыі, а таксама па адным клубе Беларусі і Славакіі, будзе ператвораны ў новае спаборніцтва пад назвай «Ліга Паўднёвы паток» (магчымы англамоўны варыянт SEHA Ліга - South Stream),
паведамляе сайт Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова.

«Газпрам» абавязаўся аплаціць удзельнікам SEHA-лігі ўсе выдаткі па праезду камандаў да месца гульняў, расходы па пражыванні, а клубы ў сваю чаргу павінны будуць праводзіць дамашнія матчы на ​​спартыўных арэнах, якія змяшчаюць мінімум 2000 гледачоў, а таксама забяспечаць тэлевізійныя трансляцыі 50% гульняў.

У будучым турніры мяркуецца ўдзел 10-12 камандаў. Па два прадстаўнікі будуць мець Македонія, Сербія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, па адным - Чарнагорыя, Славакія, Беларусь, аднак гэты спіс яшчэ будзе ўдакладняцца,
і больш канкрэтная інфармацыя з'явіцца ў канцы мая. Сваю зацікаўленасць ва ўдзеле ў гэтых спаборніцтвах выказала федэрацыя гандбола Венгрыі, якая заявіла аб жаданні дэлегаваць тры клубы і праводзіць «Фінал чатырох» у сваёй краіне раз у два гады.

Новы спонсар заснаваў прызавы фонд агульным памерам 80 000 еўра: пераможца атрымае 35 тыс., другі фіналіст - 25 тыс., каманды, якія занялі трэцяе і чацвёртае месцы, адпаведна 15 тыс. і 5 тыс. еўра.

На прэс-канферэнцыі таксама было абвешчана, што кіраўніцтва лігі ў бліжэйшыя гады будзе прыкладаць намаганні, каб Еўрапейская гандбольная федэрацыя (ЕГФ) дала пераможцу гэтага турніру месца ў Лізе Чэмпіёнаў.

У сёлетнім турніры SEHA-лігі бралі ўдзел 10 камандаў. Беларускі БГК заняў у рэгулярным чэмпіянаце 1-е месца,
г.зн. прайшоўшы ў «фінал чатырох». Але ў самім фінале, які зараз праходзіць у Скоп'е, у паўфінале прайграў харвацкаму «Заграбу» 29:31 і цяпер згуляе ў матчы за 3-е месца.

У пятніцу Фінала чатырох Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова прайграў Заграбу і цяпер згуляе за 3-е месца.

У пятніцу Фінала чатырох Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова прайграў Заграбу і цяпер згуляе за 3-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?