У Польшчы адбылося ўрачыстае адкрыццё найбуйнейшай у свеце статуі Папы Яна Паўла II.
Статуя пантыфіка знаходзіцца ў горадзе Чэнстахова на поўдні краіны, дзе размешчаны кляштар Ясна Гора, адно з найбольш шанаваных каталікамі месцаў у Польшчы. Вышыня помніка — 14 метраў.
Статуя была збудаваная на грошы мясцовага бізнэсмэна, які верыць, што аднойчы ўмяшанне пантыфіка дазволіла выратаваць ягонага сына, які тануў
Як удакладняе РІА Навіны, да адкрыцця статуі ў Польшчы найбуйнейшым помнікам Яну Паўлу II была статуя ў Чылі, якая дасягае ў вышыню 12 метраў.
Ян Павел II (у свеце — Караль Вайтыла) ўзышоў на папскі трон ў 1978 годзе і займаў яго аж да сваёй смерці ў 2005 годзе. Ён стаў першым у гісторыі Папам з Польшчы і першым