Заснавальнік і саўладальнік буйнейшага інтэрнэт-рэсурсу Беларусі Tut.by Юрый Зісер, юрыст выканаўчага бюро Асамблеі недзяржаўных арганізацый Юрый Чавусаў і старшыня рады дырэктараў групы кампаній SATIO Жанна Грынюк выступілі ў вашынгтонскім Фондзе Карнэгі за міжнародны мір, паведамляе радыёстанцыя «Голас Амерыкі».

Выступоўцы падкрэслілі, што краіна насамрэч уяўляе сабою аўтакратычны лад, дзе дагэтуль у турмах сядзяць палітычныя зняволеныя. Тым не менш і Зісер і Чавусаў перакананы, што цяперашнія санкцыі толькі злуюць Лукашэнку, пераконваючы яго ў варожым стаўленні Захаду да яго рэжыму.

Паводле іх меркавання, эканамічны ціск Захаду не будзе даваць эфекту, пакуль Крэмль датуе Мінск.

Па словах Чавусава, галоўная беларуская праблема не ў дыктатуры Лукашэнкі, а ў апатыі большасці яе насельніцтва і слабасці апазіцыі.
Пры гэтым паводле Зісера, у Беларусі «пакуль ты не публікуеш неправераную інфармацыю, да цябе ніхто не прычэпіцца».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?