Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі па выніках студзеня — сакавіка 2013 дасягнуў 123,3 трлн рублёў, што на 3,5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года, паведамляе Белстат, акцэнтуючы ўвагу на папярэдні характар ​​разлікаў. Па выніках студзеня — лютага рост склаў 4,4%.

Улады Беларусі прагназуюць рост ВУП у 2013 годзе на 8,5%. У 2012 годзе беларуская эканоміка вырасла на 1,5% пры прагнозе 5–5,5%.

Інфляцыя за справаздачны перыяд склалася на ўзроўні 5,4%.

Разам з тым вытворчасць прамысловай прадукцыі за першы квартал гэтага года знізілася на 1,1% да студзеня — сакавіка мінулага года, склаўшы 154,5 трлн рублёў (у студзені — лютым зніжэнне складала 0,4%).

Запасы гатовай прадукцыі на 1 красавіка склалі 32,3 трлн рублёў, ці 79,7% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці.

Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 12,5% і склалі 35,8 трлн рублёў.

Рознічны тавараабарот павялічыўся на 18,7% да 57,4 трлн рублёў, аптовы — на 8,8% да 110,8 трлн

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?