Вільні трэба пазбавіцца ад пасляваенных фобій і прыцягнуць беларусаў, палякаў і ўкраінцаў. Пра гэта на канферэнцыі «Перазагрузка, Вільня» сказаў эканаміст банка Nordea Bank Lietuva Жыгімантас Маўрыцас, які ў доўгатэрміновай стратэгіі лічыць самай вялікай магчымасцю Вільні прыцягненне мазгоў.
Паводле яго слоў, не трэба баяцца замежнікаў і дыскрымінаваць іх, напрыклад, паводле расавай або моўнай прыкметы.

Маўрыцас сказаў удзельнікам канферэнцыі, чаму з-за мяжы ён вярнуўся ў Літву. 6 гадоў ён працаваў і жыў у Арменіі, Францыі, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Польшчы і Латвіі.

«Я вярнуўся з-за так званых 3G: гэта магчымасці, прырода, добрыя і здольныя людзі. Гэты пакет мяне сюды і прывёў. Калі мы гэтыя 3G акцэнтуем, песцім іх, думаю, у Вільні сапраўды нядрэнная будучыня», — сказаў Маўрыцас.

Па словах Маўрыцаса, усё роўна, колькі людзей будуць жыць у Вільні, важна, якія гэта будуць людзі.
Да прыкладу, у Швейцарыі усе гарады, акрамя Цюрыха, менш Вільні, але гэта не замінае ёй быць адной з самых багатых, магутных краін у свеце.
«Думаю, Вільня павінна ісці ў гэтым кірунку. У яе ёсць унікальная магчымасць дасягнуць гэтага, гэта здаўна мультыкультурны горад, які прываблівае людзей розных нацыянальнасцяў.
Пасля Другой сусветнай вайны сітуацыя змянілася з-за трагічных падзей, але і пасля аднаўлення незалежнасці горад не пазбавіўся ад фобій. (…)
Я ў першую чаргу кажу пра беларусаў, палякаў і ўкраінцаў, якія хочуць прыйсці ў Вільню, бачаць яе як культурны, эканамічны і навуковы цэнтр.
Гэта ляжыць перад намі на сподачку, а мы не бярэм гэты патэнцыял», — сказаў Маўрыцас.

На яго думку, трэба пазбавіцца ад фобій і стаць адкрытымі для жыхароў ранейшай Рэчы Паспалітай. Тады горад натуральным чынам стане цэнтрам.

Па словах Маўрыцаса, здольных людзей у горад можна прыцягнуць праз універсітэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?