Па факце дэманстрацыі порнароліка ў эфіры тэлеканала БелМузТВ заведзена крымінальная справа,
паведамілі БелТА ва ўпраўленні Следчага камітэта па г. Мінску.

Упраўленне Следчага камітэта завяло крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўніка ТДА «Рэдакцыя праграмы тэлевяшчання «БелМузТВ».

Справа ў дачыненні да мінчука 1985 года нараджэння заведзена па ч.2 арт.343 КК (публічная дэманстрацыя матэрыялаў парнаграфічнага ўтрымання з выкарыстаннем сетак электрасувязі агульнага карыстання).
«Устаноўлена, што 13.04.2013 каля 16.00 падазраваны, знаходзячыся на працоўным месцы, на працягу каля 10 хвілін здзейсніў публічную дэманстрацыю відэаматэрыялаў парнаграфічнага зместу з дапамогай тэлевізійнага вяшчання, пасля чаго знік», — растлумачылі ў УСК.
За такія дзеянні прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 2 да 4 гадоў.

Цяпер месца знаходжання падазраванага высвятляюць органы ўнутраных спраў, а УСК па Мінску праводзіць расследаванне.

Нагадаем, што порнафільм быў прадэманстраваны прыкладна ў 15:45 суботы. Тэлеканал даступны ў кабельных сетках Мінска. Праз некалькі хвілін пасля пачатку дэманстрацыі порнафільма тэлеканал часова прыпыніў трансляцыю.

Tut.by паведамляе, што сёння тэлеканал у эфіры выбачыўся перад гледачамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0