15 красавіка Папа Францішак прызначыў кардынала Жана-Луі Тарана, старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, сваім спецыяльным легатам на ўрачыстасці 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Божай Маці ў Будслаў.

Юбілейны фэст у Будславе адбудзецца 5–6 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры». Духоўная падрыхтоўка да юбілею працягвалася тры гады.

Кардынал Жан-Луі Таран узначаліць цэнтральную Імшу падчас будслаўскага фэсту — 6 ліпеня ў 11.00.

Акрамя прыбыцця папскага легата, на юбілеi чакаюцца прадстаўнікі епіскапатаў розных краін Еўропы, шматлікія вернікі, многія з якіх прыйдуць пешшу ў традыцыйных пілігрымках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?