У найбліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца цёплае і сонечнае надвор’е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу.

Паводле яго слоў, у аўторак чакаецца пераважна без ападкаў, у начныя і ранішнія гадзіны пераважна туман, тэмпература паветра ноччу 0°С — плюс 5°С, днём плюс 11–17°С.

Як паведаміў Рабаў, у сераду таксама чакаецца пераважна без ападкаў. Толькі днём па захадзе Віцебскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–8°С,

днём плюс 15–21°С.

У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–9°С, днём плюс 16–22°С.

«Аднак пачынаючы з пятніцы характар надвор’я крыху зменіць малаактыўны атмасферны фронт, які будзе ссоўвацца з паўночнага захаду Еўропы і пройдзе праз усю краіну», — адзначыў сіноптык.

У пятніцу раніцай і днём па паўночна-заходняй палове краіны чакаюцца месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–11°С, днём плюс 16–22°С. Па паўночным захадзе пры дажджах плюс 12–15°С.

Як паведаміў Рабаў, у суботу і нядзелю месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу ў суботу плюс 3–9°С, у нядзелю ноччу 0°С — плюс 2°С. Днём па краіне чакаецца плюс 9–14°С, па паўднёвым усходзе крыху цяплей, плюс 15–20°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?