Першыя тамы поўнага збору твораў братоў Стругацкіх з 30 кніг пачнуць выходзіць у 2013 годзе.

Пра гэта распавёў адзін з рэдактараў зборніка Уладзімір Барысаў. Па яго словах, на сённяшні дзень ужо складзеныя і гатовыя да друку шэсць тамоў.

Трыццацітомнік стане самым поўным выданнем творчасці Аркадзя і Барыса Стругацкіх.

Збор твораў братоў Стругацкіх складзены ў храналагічным парадку і адкрываецца дзённікамі бацькоў пісьменнікаў-фантастаў. Акрамя таго, у яго ўключана прадмова, напісаная самім Барысам Стругацкім.

У панядзелак, 15 красавіка, Барысу Стругацкаму споўнілася б 80 гадоў. Яго брат Аркадзь памёр у 1991 годзе. У суаўтарстве яны напісалі каля 30 твораў, сярод якіх «Панядзелак пачынаецца ў суботу», «Цяжка быць богам» і «Пікнік на ўзбочыне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?