Запушчана абноўленая версія афіцыйнага інтэрнэт-сайта Нацыянальнага банка Беларусі.

Мадэрнізаваная версія сайта мае новы дызайн, які прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы праўлення Нацбанка ад 24 студзеня 2012 года №19 «Аб устанаўленні элементаў фірменнага стылю Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і зацвярджэнні Інструкцыі па ўжыванні элементаў фірменнага стылю Нацбанка».

Распрацоўшчыкам новага дызайну сайта стала беларуская кампанія, паведамляе прэс-служба банка. У працэсе мадэрнізацыі сайта ўдасканалена структура рэсурсу, упарадкавана і аптымізавана яго інфармацыйнае напаўненне, дададзены новыя інфармацыйныя блокі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?