У інтэрнэце з’явіўся першы трэйлер да фільма «Галодныя гульні: І ўспыхне полымя» («The Hunger Games: Catching Fire»).
Афіцыйная прэм’ера трэйлера адбылася на цырымоніі ўручэння прэмій MTV Movie Awards у
«Галодныя гульні: І ўспыхне полымя» — экранізацыя аднайменнага рамана амерыканскай пісьменніцы Сюзан Колінз, другая кніга трылогіі. Гэта антыўтопія.
Паводле сюжэту, у будучыні, пасля глабальнай катастрофы, чалавецтва змянілася. У свеце зноў запанавала мараль Старажытнага Рыма з яго гладыятарскімі баямі і падзелам на патрыцыяў і плебеяў. Багатыя жыхары сталіцы трымаюць людзей з рабочых пасёлкаў у падпарадкаванні з дапамогай зброі і тэлебачання. Іх замбуюць тэлешоу, самае папулярнае з якіх — «Галодныя гульні». Яно накшталт «Апошняга героя», толькі пераможцу, трэба сапраўды забіць усіх супернікаў. Удзельнікаў шоу выбіраюць, кідаючы жэрабя…