12 красавіка на ААТ «140 рамонтны завод», называным у народзе «танкавы завод», у працэсе зносу старога непатрэбнага будынка ў аснове адной з цагляных калон была знойдзена бутэлька з цыдулкай на нямецкай мове, паведамляе vborisove.by.

Вельмі прыкладны пераклад такі: На адным баку — «Калі??????" На другім баку — «Гэтая калона была пабудавана ў 1942-м годзе. Двума салдатамі: Герберт Борэс, Германія, Вупэрталь, Зенефельдштрасэ, 10 і Генрых Вайнрых, Германія, Браўншвейг, Лампаштрасэ, 10».

Як распавёў журналісту vborisove.by аўтар фота (і работнік ААТ «140 рамонтны завод») Сяргей Крэмер, працоўныя разбурылі доўгі, метраў пяцьдзясят, аднапавярховы барак. «Быў у нас стары будынак, ніхто нават не ведаў, колькі яму гадоў і нават колькі рамонтаў перажыў, — адзначае Крэмер. — А каля месяца таму яго пачалі разбіраць, да юбілею завода на яго месцы паставяць помнік (3 мая 2013 года танкаваму заводу спаўняецца 70 гадоў)».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?