У Беларусі плануецца забараніць здаваць у арэнду жыллё, пабудаванае па льготных крэдытах, да поўнай выплаты пазыкі. Гэтае рашэнне прапаноўваецца праектам указа аб унясенні змяненняў ва ўказ прэзідэнта № 13 «Аб некаторых пытаннях давання грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў».

«Гэта апоші варыянт на сёння, але заўтра можа быць і нейкі іншы», — паведаміў 15 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінбудархітэктуры Аляксандр Горваль.

«Дзяржава, выдзеліўшы льготны крэдыт, забраўшы ў кожнага з падаткаплацельшчыкаў энную долю падаткаў, будавала жыллё найперш для таго, каб вырашыць жыллёвую праблему тых, хто знаходзіцца на ўліку», — зазначыў Горваль, каментуючы магчымае павышэнне цэн на арэнду жылля ў сталіцы.

«Трэба заўсёды свае сілы разлічваць наперад. У дзяржавы няма абавязацельства кожнага, хто прыбыў у Мінск, проста так узяць і забяспечыць жыллём. Калі няма дзе жыць — значыць дадому», — рэзюмаваў чыноўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?