На прылаўках польскіх крамаў ён з’явіцца ў аўторак, 16 красавіка, паведамляе інтэрнэт-старонка гурту.

Першы альбом гурта «Hazardzista» выйшаў напрыканцы 2011 года.
Нейкі час ён уваходзіў у пяцёрку найлепш прадаваных альбомаў у Польшчы і атрымаў статус «залатога альбома». Перад гэтым беларус стаў у Польшчы пераможцам першага сезона музычнага конкурсу «Х-Factor».

Генадзю Лоску 38 гадоў. Ён нарадзіўся ў Белаазёрску, на пачатку 90-х пераехаў з Гродна ў Варшаву разам са сваім гуртом «Seven B». Пасля заснаваў сольны музычны праект, які, аднак, сур’ёзнага камерцыйнага поспеху не меў. Да перамогі ў конкурсе зарабляў тым, што граў на вуліцах Варшавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?