Кампанія Fujitsu распрацавала тэхналогію, якая дазваляе дадаць элементы інтэрактыўнасці ў папяровы ліст з надрукаваным на ім тэкстам.

Створаная сістэма ўключае ў сябе праектар, вэб-камеру, камп'ютар і праграмнае забеспячэнне для апрацоўкі малюнкаў. Камера сочыць за рухамі рук карыстальніка над лістом паперы.

З дапамогай сістэмы карыстальнік, па-першае, можа імпартаваць дадзеныя з папяровага дакумента. Тэкст ці малюнкі, якія ён вылучае пальцам, алічбоўваюцца і перадаюцца на камп'ютар.
Па-другое, дзякуючы праектару на ліст можа перадавацца дадатковая інфармацыя, звязаная з тэкстам -- напрыклад, малюнкі або відэаролікі.

Сістэма рэагуе толькі на рухі аднаго пальца карыстальніка. Узмахі ўсёй рукі яна не ўспрымае, каб выключыць ілжывыя спрацоўванні.

Стваральнікі сістэмы пакуль выпусцілі толькі яе папярэднюю версію, але яны плануюць запусціць распрацоўку ў серыйную вытворчасць ў 2014 г.

У партфоліа Fujitsu ёсць і іншыя праекты, звязаныя з даданнем інтэрактыву ў аб'екты рэальнага свету. Так, кампанія распрацоўвае «клавіятуру без клавіш»:
карыстальнік барабаніць пальцамі па стале, камера захоплівае яго рухі, а камп'ютар суадносіць іх з клавіятурнай раскладкай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?