У ноч на панядзелак з магазіна па вуліцы Лынькова, 95а двое невядомых скралі буйную суму грошай.

Напярэдадні злачынства зламыснікі праводзілі разведку аб'екта - аглядалі прылеглую да крамы тэрыторыю, размяшчэнне камер відэаназірання, цікавіліся замкамі.

Ужо ноччу парачка вярнулася да крамы. Манціроўкай зламыснікі адсунулі ралету, прыпаднялі яе, разбілі шкло вітрыны, праніклі ўнутр і выкралі буйную суму грошай.

У сувязі з гэтым міліцыя звяртаецца да ўсіх, хто ведае людзей, адлюстраваных на фота, паведаміць у дзяжурную частку Фрунзенскага РУУС Мінска ці патэлефанаваць па кантактных тэлефонах: (029) 104-41-35, (017) 208-76-47, (017) 252-02-02.

Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?