Мінскую кальцавую аўтадарогу (М9) можнапа-ранейшаму называць МКАД, заявіў сёння журналістам начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Карзюк.
Адказваючы на пытанне наконт таго, ці трэба цяпер называць гэтую дарогу МВНР (Магістральная вуліца бесперапыннага руху), а не МКАД, начальнік ДАІ сказаў:
«Мы будзем называць яе так, як гэта зручна людзям. Не трэба прыдумляць.Так, цяпер гэта вуліца, але для людзей гэта Мінская кальцавая аўтадарога».