Пераказваю вам расповяд Алены сваім бацькам. Яна звязалася з імі па тэлефоне, — паведамляе стрыечны брат нашай бягухі Аляксей Зярняк.
— Яна паспела скончыць марафон да выбухаў. І пайшла на сустрэчу з сяброўкай. Яны разам прыехалі туды на машыне. Вось у гэты момант яна пачула выбухі. Алена не пацярпела, ёй пашанцавала».

Як даўно ваша сястра жыве ў ЗША?

«Яна з’ехала годзе ў 2001-м. Скончыла там каледж (Rutgers-Newark, знаходзіцца ў Нью-Джэрсі).

Залічылі ёй многія адзнакі, якія яна атрымала ў мінскім наргасе. Жыве сястра ў горадзе Хэкенсак, працуе ў кансалтынгавым аддзеле кампаніі Merrill Lynch, якая сёння ўваходзіць у структуру Banc of America. Здаецца, работа звязана з кансультаваннем кліентаў наконт укладання грошай. Марафонскім бегам яна займаецца даўно, займае месцы ў сваёй узроставай катэгорыі. На рабоце яе за гэта прэміруюць».
Звестак пра нашых бягух няма ні ў Міністэрстве спорту Беларусі, ні ў Федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Паводле апошняй інфармацыі, яшчэ адна беларуска, Жанна Івашчанка, на Бостанскім марафоне не фінішавала і, магчыма, зусім не бегла. Яе лёс пакуль невядомы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?