З 2 чэрвеня іспанская бюджэтная авіякампанія Vueling пачынае рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск-Барселона.
Самалёты будуць лятаць адзін раз на тыдзень, па нядзелях. З Беларусі можна выляцець, а 6-й раніцы, а з Іспаніі — а 1-й ночы. Дарога займае тры з паловай гадзіны.
Мінімальны тарыф складае 150 еўра, але недарагія білеты ўжо раскупленыя на ўсе дні, апроч 2 чэрвеня.
Засталіся квіткі толькі па 410 еўра ў адным накірунку. Дарэчы, багаж аплочваецца асобна.

Для параўнання, з «Белавіяй» адляцець з Мінска ў Барселону можна два разы на тыдзень ад 270 еўра ў адным накірунку.

А вось з суседняй Вільні ў аэрапорт непадалёку ад Барселоны ў чэрвені можна даляцець за 120 еўра.

* * *

Vueling — бюджэтная авіякампанія, заснаваная з 2004 годзе. Другі па велічыні авіяперавозчык Іспаніі. Базуецца ў Барселоне, дадатковыя вузлы знаходзяцца ў Більбаа, Мадрыдзе, Амстэрдаме, Фларэнцыі, Парыжы, Рыме, на Ібіцы і ў іншых гарадах. Самалёты Vueling лятаюць па ўсёй Еўропе — ад Лісабона да Масквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?