Рэканструкцыя камеры з мінскай Валадаркі.

Асабістыя рэчы дзеячоў бальшавіцкага руху.

Шыльда на дзвярах камеры з Валадаркі, якія ўдалося знайсці падчас рамонту.

Экспазіцыйны стэнд Ульянава-Леніна.

Кайданкі і зэдлік з Валадаркі. Можа на ім сядзеў і Колас?

Наведвальнікі выставы.

Кубак, лыжка і талерка з мінскай турмы часоў Расейскай Імперыі.

Копія турэмнага партрэта Дзяржынскага.

"Кармушка".

Выстава адбываецца ў межах Дзён Санкт-Пецярбурга ў Мінску сумесна з мемарыяльным музеем «Разначынны Пецярбург». На ёй былі прадстаўленыя арыгінальныя прадметы часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі з фондаў Мемарыяльнага музея «Разначынны Пецярбург» і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Каларыту выставе дадае адноўленая турэмная камера, у якой прадстаўленыя арыгінальныя рэчы са знакамітай мінскай Валадаркі. Дзверы камеры, ложак, кубкі, кайданы… Гэтыя рэчы музею ўдалося здабыць падчас рамонту Валадаркі. У камерах падобнага тыпу адбывалі пакаранні рэвалюцыйныя дзеячы і ў пачатку стагоддзя, і ў гады сталінскага тэрору.

Вось толькі ні Ленін, ні Сталін, шматлікімі партрэтамі якіх аздобленая выстава, у Пішчалаўскім замку не сядзелі.
Затое сядзелі там «за палітыку» паўстанцы Каліноўскага, адзін з пачынальнікаў нашай новай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, пісьменнікі Якуб Колас, Алесь Гарун, Карусь Каганец, сябры Беларускай Сацыялістычнай Грамады і іншых рэвалюцыйных партый… А пасля — тысячы беларусаў-ахвяраў сталінскага тэрору, што вырас з дзейнасці «Леніна і паплечнікаў». Але на выставе пра гэта — ані слова.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?