Прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна на прэс-канферэнцыі ў Мінску 16 красавіка паведаміла, што з лета 2013 года запіс на чаргу ў дзіцячыя сады будзе весціся праз інтэрнэт.

Першапачаткова такі запіс будзе весціся ў Гомелі і Заводскім раёне Мінска. Па словах Ванінай, запіс будзе адкрыты на сайтах упраўленняў адукацыі, дзе бацькі змогуць пакідаць заяўку па вызначанай форме.

Да верасня ўсе ўстановы дашкольнай адукацыі адкрыюць свае сайты, дзе таксама можна будзе запісацца ў чаргу. Прайшоўшы гэтую працэдуру, бацькі атрымаюць пацверджанне з адпаведнага ўпраўлення адукацыі.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?