Каля амфітэатра ў Горках цяпер паваліўся слуп з ліхтаром вулічнага асвятлення, паваліўся слуп з ліхтаром вулічнага асвятлення паведамляе сайт horki.info Ён, як тое дрэва, з коранем вывернуў плітку, у якую закавалі берагі Ніжняга возера.

Добра, што слуп нахіліўся ў бок вады, а не на пешаходную дарожку — хоць не на галаву людзям.

Нагадаем, што ў суботу стала вядома, што тут сама, каля амфітэатра, утварылася яміна. Напэўна, прасеў грунт, на які была пакладзеная новае тратуарная плітка да свята.

Плітка разышлася і ў іншым месцы на беразе возера .

Паведамлялася, што на "Дажынкі" ў Горках быў выдаткаваны трыльён рублёў (па сённяшнім курсе, гэта амаль $116 мільёнаў).

Аднак не ўсё, што было пабудавана і адрамантавана ў Горках да свята аграрыяў, крышыцца. Напрыклад, без праблемаў функцыянуе новы хірургічны корпус раённай бальніцы, мадэрнізаваная стаматалагічная паліклініка, чыгуначны і аўтавакзал, вялікай папулярнасцю ў жыхароў карыстаецца Лядовая арэна і кінатэатр, дзе цяпер можна глядзець фільмы ў фармаце 3D.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?