Міжнародны валютны фонд прагназуе рост ВУП Беларусі на 2,1% у 2013 годзе, паведамляецца ў Аглядзе сусветнай эканомікі (World Economic Outlook), абнародаваным 16 красавіка.

У кастрычніку мінулага года фонд прагназаваў рост беларускай эканомікі ў 2013 годзе на ўзроўні 3,4%.

Разам з тым, паводле ацэнак МВФ, у 2014 годзе рост беларускай эканомікі паскорыцца да 2,6%.

Як мяркуюць аналітыкі фонду, паказчык інфляцыі (снежань да снежня) у Беларусі па выніках 2013 года складзе 20,5%. Пры гэтым у 2014 годзе рост спажывецкіх цэн запаволіцца да 15,5%.

Нагадаем, беларускія ўлады прагназуюць рост ВУП у 2013 годзе на 8,5%. Паводле звестак Белстата, у I квартале ВУП павялічыўся на 3,5%.

За студзень-сакавік 2013 года спажывецкія цэны ў Беларусі ўзраслі на 5,4%, тады як урад разлічвае ўтрымаць інфляцыю па выніках года ў межах 12%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?