Хутчэй за ўсё, у паўднёвых рэгіёнах Беларусі гэтыя птушкі — прадвеснікі вясны — заўважаныя ўжо не адзін тыдзень таму. А вось нашаму карэспандэнту ўпершыню цяперашнім красавіком пашчасціла ўбачыць шпака ў Мінскай вобласці, у раёне Нацыянальнага аэрапорта.
Цікава, што шпака лічаць сваёй, мясцовай, птушкай не толькі жыхары Беларусі, але і насельнікі ўсяго еўразійскага кантынента. Аднак і гэтым не вычэрпваецца арэал насялення гэтай усюдыіснай птушкі, яна цудоўна сябе адчувае і ў Паўднёвай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі.
На поўдні і захадзе Еўропы шпак жыве асела, а вось у нашых краях з’яўляецца птушкай пералётнай. Хоць пры нарастанні глабальнага пацяплення, не выключана, і мы гадоў так праз 8–10 зможам бачыць гэту