Ці былі сярод вашых продкаў штукары? Тыя, хто трымаў пякарню, млын, цукерню? Не толькі сам спажываў уласнаручна спечаны хлеб, але і карміў ім людзей?

Напэўна ж, у сяменых альбомах знойдуцца іх фота? За працай альбо з сям’ёй альбо студыйны партрэт — усё гэта каштоўныя знаходкі, якімі можна падзяліцца!

Фотагалерэю беларускіх штукароў — пекараў, цукернікаў, млынароў — канца ХІХ — першай паловы ХХ ст. стварае FALVARAK, канвівіум (мясцовая суполка) міжнароднай арганізацыі Slow Food.

Адным з першых у галерэі стаў фотаздымак пякарні сям’і Альхімовіч са Смаргоні.

FALVARAK заснавалі крама фермерскіх прадуктаў ЭкаЕжа і кулінарны праект ŽORNY, які займаецца вывучэннем і аднаўленнем традыцыі беларускага хлебу.

* * *

Арганізацыя Slow Food паўстала ў Італіі ў 1989 годзе. Яна стала адказам на ідэю fast food, якія разбураюць мясцовую гастранамічную традацыю, а разам з ёй і натуральны лад жыцця.

Арганізацыя лучыць дробных мясцовых вытворцаў-штукароў, навукоўцаў, студэнтаў, эколагаў — агулам 100 000 чалавек у 150 краінах свету. Людзі яднаюцца ў харчовыя (вытворчыя) суполкі і канвівіумы. Усе яны вераць, што праз змены ў стаўленні да ежы можна змяніць цэлы свет.

Асноўнае: ежа мусіць быць смачнай, чыстай і праўдзівай. Гастранамічнае задавальненне нельга адасабляць ад адказнасці, павагі да прыроды і справядлівай кампенсацыі працы вытворцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?