Тры спектаклі-шоу «Allegria» будуць дададзеныя ў «Мінск-Арэне» 26–28 верасня. Цана квіткоў ад 260 тыс. да 910 тыс. рублёў.

Дарэчы, заўтра пачынацца гастролі гэтага цырку ў Вільні, цана квіткоў складае ад 157 да 407 літаў (518 тыс. — 1 млн 340 тыс. рублёў).

Cirque du Soleil (фр. Цырк Сонца) — яркі прадстаўнік сучаснага жанру цыркавога мастацтва. Кампанія заснавана ў 1984 г. Гі Лалібертэ і Даніэлем Гацье і месціцца ў Манрэалі (Канада).

«Цырк Сонца» налічвае больш за 4000 чалавек (ёсць сярод іх і беларусы), якія працуюць у розных групах, што дазваляе кампаніі даваць спектаклі ў некалькіх кропках свету адначасова. Выступае са відовішчнымі спектаклямі, пастаноўка якіх ажыццёўлена на арэне пад часовым шатром (шапіто), на пастаяннай цыркавой арэне, а таксама на тэатральнай сцэне. Гадавая выручка цырка перавышае 600 млн даляраў.

Пра Цырк Сонца кажуць, што ён удыхнуў новае жыццё ў цыркавое мастацтва.
Разам з суперзоркамі папулярнай музыкі ён забаўляў публіку падчас 74-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар», 50-й юбілейнай цырымоніі «Грэмі» і матчу Супер Боул XLI. У 2009 г. у Маскве гэты цырк адкрываў фінал «Еўрабачання».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?