Двое раней судзімых жыхароў Клімавіцкага раёна падазраюцца ў крадзяжы 15 красавіка воданапорнай вежы ў вёсцы Савінічы коштам 2,73 млн. рублёў.

Падазраваныя 1984 і 1992 гадоў нараджэння электразваркай разрэзалі воданапорную вежу, што належыць сельгаспрадпрыемству "Ціманава".

"Воданапорная вежа ўжо некалькі гадоў не функцыянавала і знаходзілася на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне адсялення. Вага вежы складала прыкладна 2 тоны,

а яе кошт — больш чым 2,7 млн. рублёў", — сказала Салянюк.

Маладыя людзі былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі па ахове тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання Клімавіцкага РАУС. Вежа канфіскавана.

Паводле слоў падазроных, яны планавалі прадаць разрэзаную вежу скупшчыкам металу. Супраць іх 16 красавіка распачата крымінальная справа за крадзеж, учынены групай асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?