У сераду прайшлі матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Дзевяціразовы чэмпіён краіны, барысаўскі БАТЭ пацярпеў паразу ў Гродне — 1:2. Прычым «Нёман» атрымаў валявую перамогу.

Матч таксама запомніўся тым, што на 78-й хвіліне за ўдар суперніка рукой быў выдалены Аляксанлр Глеб.

Прытармазіла і мінскае «Дынама». На сваім полі сталічны клуб згуляў унічыю з «Нафтанам» — 1:1.

«Белшына» — «МІнск» — 0:0, «Дынама» Брэст — «Гомель» — 1:1, «Тарпеда-БелАЗ» — «Шахцёр» — 0:3, «Славія» — «Дняпро» — 0:0.

Пасля 4-х тураў: Нёман — 10, Шахцёр — 9, БАТЭ, Дняпро, Тарпеда-БелАЗ — 7, Дынама Мінск, Гомель, Белшына — 5, Мінск — 3, Нафтан, Славія — 2, Дынама Брэст — 1.

Матчы 5-га тура пройдуць 21–22 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0