У Бостане, прадстаўнік праваахоўных органаў, які пажадаў не называць свайго імя, паведаміў агенцтву Асашыэйтэд Прэс, што чалавек, які падазраецца ў арганізацыі выбухаў на фінішы Бостанскага марафону, арыштаваны.

Дэталі арышту пакуль невядомыя. Паведамляецца, што ў бліжэйшы час арыштаваны будзе дастаўлены ў будынак федэральнага суда ў Бостане.

У хуткім часе пра поспехі следства будзе абвешчана афіцыйна.

Наколькі вядома, арыштаванага ўдалося ідэнтыфікаваць дзякуючы запісам відэакамер назірання, на якіх быў зняты чалавек, які пакідае сваю сумку ў раёне месца выбухаў.

У выніку выбухаў тры чалавекі загінулі і больш за 170 атрымалі раненні. Сярод загінулых быў 8-гадовы хлопчык, а таксама 29-гадовая жанчына і студэнт-аспірант з Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?