Святкаванне дня нараджэння ў лясным масіве ў Ваўкавыску завяршылася хуліганскімі дзеяннямі з «выключным цынізмам» 14-гадовай дзяўчыны ў дачыненні да яе равесніцы.

Ваўкавыскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа па факце хуліганства. Вядома, што падлеткі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Пацярпелай прычыненыя цялесныя пашкоджанні, ступень цяжару якіх будзе ўстаноўлена па выніках судова-медыцынскай экспертызы.

Да афіцыйнага заключэння экспертаў і ў інтарэсах непаўналетняй асобы падрабязнасці інцыдэнту не выдаюцца.
«Злачынства здзейснена з хуліганскіх памкненняў і характарызуецца выключным цынізмам», — адзначыла прадстаўнік СК.

У дачыненні да 14-гадовай дзяўчыны, якая падазраецца ў здзяйсненні хуліганства, мера стрымання не абіралася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?