Спявак Вінсэнт (Зміцер Папко), выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Жыве Беларусь», які нядаўна паведаміў, што на радзіму не вернецца, патлумачыў свае дзеянні.

«Насамрэч, я зразумеў, што адбываецца, толькі на мяжы, калі цягнік быў у Брэсце, — паведаміў Вінсэнт выданню Gazeta Wyborcza. Раней ніколі не прыходзіла ў галаву, што я мог развітацца з Беларуссю. Хоць да гэтага часу кажу сабе, што гэта толькі часовы выезд. І лепш наогул не думаць. Так прасцей. Я не першы і не апошні. Я чуў пра жанчыну, якая рэгулярна прыязджала, а 6-й раніцы Цэнтральны чыгуначны вакзал Варшавы.

У гэты час прыбывае цягнік з Мінску. Вядома, яна глядзела на яго і думала, што некалькі гадзін таму ён быў у Беларусі, маглі дакрануцца да яго, спадзеючыся, што ён яшчэ не „астыў“.

Я сабе не дазваляю так расклейвацца».

Паводле інфармацыі Gazety, Вінсэнт у Польшчы будзе вучыцца: ён паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт на спецыяльнасць «PR і медыямаркетынг».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0