Абвешчаныя ўдзельнікі асноўнага конкурсу 66-га Канскага кінафестывалю, паведамляецца на сайце агляду. Сярод фільмаў, якія будуць змагацца за галоўны прыз, — новыя карціны Нікаласа Віндынга Рэфна («Толькі Бог даруе»), Паола Сарэнцінв, Стывена Содэрберга («За кандэлябрамі»), Рамана Паланскі («Венера ў мяхах»), Франсуа Азона («Усяго 17 »), Ітана і Джоэла Коэнаў («Унутры Льюна Дэвіса»). Усяго ў конкурсе бяруць удзел 19 фільмаў.

Старшынёй журы асноўнага конкурсу абраны амерыканскі рэжысёр і прадзюсер Стывен Спілберг.

66-й Канскі кінафестываль пройдзе з 15 па 26 мая 2013 года. На адкрыцці будзе паказана карціна База Лурмана «Вялікі Гэтсбі» з Леанарда Ды Капрыа у галоўнай ролі, а на закрыцці — фільм французскага рэжысёра Жэрома Салі «Зулу». Весці цырымоніі адкрыцця і закрыцця будзе актрыса Адры Тату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?