З фармулёўкай «за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной» вызвалены ад пасады міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц, паведамляе БЕЛТА.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб вызваленні ад пасадаў першага намесніка міністра энергетыкі Эдуарда Таўпянца і генеральнага дырэктара «Белэнерга» Аляксея Шырмы.
***
Азярэц Аляксандр Уладзіміравіч, нар. 9 мая 1953 года ў в. Гарбацэвічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Цеплавыя электрычныя станцыі», у 1993 годзе — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю».
1976-1987 — інжынер ПТА, начальнік змены катлатурбіннага цэха, старшы інжынер-кіраўнік лабараторыі металаў, намеснік начальніка катлатурбіннага цэха Віцебскай ЦЭЦ.
1987-1989 — начальнік службы цеплатэхнічнага абсталявання раённага энергетычнага ўпраўлення «Віцебскэнерга».
1989-1996 — намеснік галоўнага інжынера па цеплатэхнічнай частцы вытворчага аб'яднання «Віцебскэнерга».
1996-2000 — намеснік гендырэктара па агульных пытаннях Віцебскага РУП «Віцебскэнерга».
З красавіка 2000 — гендырэктар РУП «Віцебскэнерга».
З мая 2006 — міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь.