Як патлумачылі мясцовыя жыхары, вада з Дняпра пайшла ў малую рачулку Серабранку, якая выйшла зь берагоў і заліла дамы.

Мясцовыя ўлады спрабавалі зрабіць дамбу, але вада яе змыла і «пайшла ў хаты». У дамах вада паднялася на вышыню аднаго мэтра.

Жыхары падтопленых дамоў кажуць, што перад паводкаю ня раз зьвярталіся да мясцовых уладаў, але там ім адказалі, што вялікая паводка бывае толькі раз на 50 гадоў, і больш ніякай рэакцыі не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?