Беларускія бізнэсоўцы, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі Еўрасаюза, паспелі вывесці свае грошы з Кіпра ды іншых афшорных зон, заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 19 красавіка на пытанні пасля штогадовага звароту да народу і нацыянальнага сходу.
«На буйных бізнесменаў, на два-тры дзясяткі, наехалі еўрапейцы ў свой ​​час і ледзь не пагражалі: не пусцім у Еўропу, адбярэм грошы, замарозім рахункі. Ім прыйшлося з гэтага Кіпра ды іншых Віргінскіх астравоў вывесці грошы», — сказаў Лукашэнка.

«Цяпер яны моляцца на мяне: дзякуй прэзідэнту, што праз яго нас не пусцілі ў Еўропу». «Яны забралі грошы ў свой ​​час і нічога не страцілі. Так што страт для беларускіх бізнесменаў, махляроў, прайдзісветаў там няма», — адзначыў Лукашэнка.

Як вядома, Еўрасаюз наклаў абмежаванні на некаторых бізнэсоўцаў, якіх у ЕС лічаць цесна звязанымі з Аляксандрам Лукашэнкам і, такім чынам, датычнымі да парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Дагэтуль ішла дыскусія, ці мела рэальны эфект гэтыя абмежавальныя захады. ці не мелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?