У мінскім Палацы спорту 19 красавіка прайшоў матч чэмпіянату краіны па гандболе паміж «Дынама» і Брэсцкім гандбольным клубам (БГК) імя Мяшкова. «Дынама» без праблемаў перамагло 36:28 (першы тайм — 20:11).
СКА, Дынама — 31 (18 гульняў), БГК — 24 (17),
БГК страціў нават тэарэтычныя шанцы не толькі на чэмпіёнства, але і срэбра.
«Дынама» і СКА разыграюць золата і срэбра.
5 мая згуляюць БГК — СКА. 13 мая «Дынама» згуляе з «Кронанам» у гасцях. А 22 мая — матч СКА — «Дынама».
Дзесяціразовы чэмпіён Беларусі СКА апошні раз заваёўваў залатыя медалі нацыянальнага першынства ў 2002 г., затым пяць разоў запар быў чэмпіёнам БГК (2003–2008), «Дынама» — чатырохразовы чэмпіён краіны (2009, 2010, 2011, 2012).
0
0
0
0
0
0