Пракуратурай Мінска 19 красавіка адпраўлена ў суд Фрунзенскага раёна крымінальная справа ў дачыненні да мінчаніна, які абвінавачваецца ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, вырабе і распаўсюджанні парнаграфіі.

Як паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў упраўлення Следчага камітэта па Мінску Андрэй Хурсевіч, 38-гадоваму жанатаму раней судзімаму жыхару сталіцы інкрымінуюцца тры эпізоды ўчынення злачынстваў, звязаных з насільнымі дзеяннямі сексуальнага характару з выкарыстаннем бездапаможнага становішча пацярпелай у дачыненні да заведама малалетняй (ч. 3 арт. 167 КК).

Ахвярай злачынстваў стала дачка абвінавачанага. Зараз ёй 12 гадоў.

Мужчына быў затрыманы 17 лістапада 2012 года пасля таго як дома ў стане алкагольнага ап'янення ўчыніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару насуперак волі пацярпелай.

Паводле паказанняў дачкі і яе маці, такія выпадкі мелі месца з пачатку 2010 года па канец 2012 года.

Апрача таго, мужчына абвінавачваецца ў вырабе, захоўванні, распаўсюджанні і рэкламаванні ў інтэрнэце выяў парнаграфічнага характару (чч. 1 і 2 арт. 343 КК), а таксама ў выкарыстанні малалетняй дачкі для вырабу порнаматэрыялаў з яе выявай (ч. 3 арт. 343-1 КК).

Расследаванне па гэтай справе праводзіла ўпраўленне СК па Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?