Патрабаванне Еўрасаюза (ЕС) да Беларусі вызваліць палітвязняў нікуды не знікла, а Літва чакае ад Мінска прагрэсу, заявіў літоўскі міністр замежных спраў, былы пасол у Беларусі Лінас Лінкявічус.
«Мы будзем супрацоўнічаць, але мы чакаем прагрэсу і разумення з беларускага боку. Мы будзем старацца, каб Беларусь не аддалілася ад еўрапейскага кірунку. Бо пазіцыя ЕС адносна палітвязняў нікуды не знікла, адрозненні ў падыходзе і ацэнках таксама засталіся», — сказаў міністр у чацвер BNS.
Delfi нагадвае, што ў Беларусі 11 палітвязняў, а ў дачыненні да 38 чалавек дзейнічаюць тыя ці іншыя меры крымінальнага пераследу.
ЕС патрабуе ад Мінска неадкладна вызваліць палітвязняў, спыніць пераслед грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ.