Вядучы праграмы «Вячэрні Ургант» пракаментаваў планы палаты прадстаўнікоў вярнуць вытворчую гімнастыку на прадпрыемствах і арганізацыях. Ургант прапанаваў свой варыянт практыкаванняў, якія маглі б выконваць беларускія працоўныя.
Прапанова аб увядзенні абавязковай вытворчай гімнастыкі прагучала падчас абмеркавання «палатачнікамі» законапраекта «Аб фізічнай культуры і спорце».
Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, прадстаўляючы праект закона, адзначыў, што «гэтая норма была б карыснай і прывабнай». Паводле яго слоў, «гэта дазволіць развіваць фізічную культуру ў краіне».
0
0
0
0
0
0